• 26 верасня 2014 Вольга Гронская

    Вобраз птушак у малых жанрах беларускага фальклору

    3

    Птушкі — гэта лятаючыя ў паветры істоты, прадстаўленыя ў народнай культуры як зборна, так і індывідуальна. Выразней, чым у іншых жывёлаў, у птушак выяўляецца апазіцыя «чысты — нячысты», якая ахоплівае амаль усіх птушак і супадае з апазіцыяй «бясшкодны — драпежны».


    Да нячыстых птушак адносяцца, галоўным чынам, драпежныя і шкодныя: усе вораны, сарока, ястраб і начныя драпежнікі (сава, філін, сыч), а таксама верабей, удод, гагара, качка, кулік.

    Да чыстых адносяць голуба, ластаўку, жаваранка, кляста, бусла, лебедзя [1, с. 527].

    З усіх жывёл птушкі найбольш цесна звязаны з каляндарным цыклам, якому падпарадкоўваецца ўся земляробчая ды жывёлагадоўчая дзейнасць чалавека. Лад жыцця большасці птушак (менавіта пералётных) звязаны са зменай надвор’я, пораў года, з рухам сонца. Таму паводзіны птушак з’яўляюцца адным з фактараў, які арганізуе саму структуру народнага календара, а значыць птушкі адмыслова ўдзельнічаюць у самім яго фарміраванні [1, c. 529].

    Не выпадкова з паводзінамі птушак звязана вялікая колькасць прыкмет, у першую чаргу метэаралагічных.

    Так, па паводзінах птушак можна вызначыць якім будзе лета:

    «Птушкі ўюць гнезды на сонечным баку — к халоднаму лету, на ценявым — к цепламу» (ФЭАБ; запісана ў в. Рубель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ад Зіноўчык Вольгі Рыгораўны (1935 г. н., бел., пісьм., правасл., мясцовая)).

    Нярэдка вобразы птушак фігуруюць у народных прыказках, звязаных з надыходам пэўных каляндарных святаў, прычым птушкі маюць такі ж высокі статус, як і людзі, прыкладам:

    «На Благовешчанне дзеўка косу нэ пляце, птушка гнэзда нэ ўе» (ФЭАБ; запісана ў в. Кустын  Брэсцкага раёна ад Саплевіч Веры Паўлаўны (1922 г. н., бел., правасл., мясцовая)).

    У малых жанрах фальклору вобраз птушкі функцыянуе як сімвал, часта абазначае чалавека:

    «Всяка пташка свае гняздо хваліць» (ФЭАБ; запісана ў в. Новая Мыш Баранавіцкага раёна ад Турцэвіч Вацлавы Адамаўны (1930 г.н., бел., каталічка, мясцовая)).

    «Ранняя птушка дзюбу вытэрае, а пізняя гочэ продырае» (ФЭАБ; запісана ў в. Закозель Драгічынскага раёна ад Жук Надзеі Андрэеўны).

    Разгледзім сімволіку асобных птушак на прыкладзе малых беларускіх жанраў.

    Нярэдка ў беларускіх фальклорных тэкстах можна сутрэць вобраз вераб’я, які адносіцца да «нячыстых» птушак. У славянскай культуры бытуе некалькі легендаў, якія тлумачаць факт аднясення гэтай птушкі да нячыстых жывёл.

    Так, на тэрыторыі Украіны ёсць легенда, згодна з якой верабей сваім чырыканнем выдаў Хрыста пераследавацелям, крычаў «Жыў! Жыў!», калі Маці Божая хавала Дзіцятка. У некаторых мясцінах Расіі лічыцца, што верабей прыносіў цвікі ў час распяцця Хрыста.

    Існуюць таксама і легенды адносна памераў і афарбоўкі птушкі. Напрыклад, палякі лічаць, што за свае адмоўныя ўчынкі верабей атрымаў шэрую афарбоўку і мае на нагах нябачныя путы або аковы, з-за чаго ён не ходзіць, а скача на абедзьвюх нагах. Беларусы апавядаюць, што птушкі звязалі ногі вераб’ю ў пакаранне за правіннасць [1, c. 587 – 598].

    Часта верабей сустракаецца ў народных прыказках, якія актуалізуюць такія якасці вераб’я, як невялікі памер, рухомаць і інш., прыкладам:

    «Слова не верабей, вылеце, не паймаеш».

    Сарока ў славянскай міфалогіі адносіцца да нячыстых стварэнняў: паводле сербскай легенды сарока ўзнікла з пляўка д’ябла. У беларусаў, рускіх і ўкраінцаў лічылася, што сарока адпужвае дэманічных істот, таму яе мёртвую вешалі ў хлеў як абярэг [1, c. 556 – 568].

    Паводле народных уяўленняў усіх славян, ластаўка адносіцца да чыстых, «святых» птушак:

    «Ны можно ласточкыны гнёзда разбураты, кажуть, шо ласточкы улытять iдождiунысуть. Iнэ будэ урожаю». 

    Згодна легендам, ластаўкі імкнуліся адвесці праследнікаў Хрыста ад таго месца, дзе ён хаваўся. У адрозненне ад вераб’ёў, якія ў народных вераваннях выступаюць як «нячыстыя» істоты, ластаўкі імкнуліся пазбавіць Хрыста ад пакутаў: крычалі «Памёр! Памёр!», выкрадалі цвікі, вымалі калючыя церні з вянца Хрыста і насілі яму ваду, жалобна стагналі, кружачы над галавой.

    Ластаўцы, як і буслу, які таксама будуе сваё гняздо на дасе дома альбо хлява, уласціва функцыя заступніцы хаты і скаціны. Паўсямесна лічылася, што гняздо ластаўкі пад дахам забяспечвае дабрабыт і шчасце. Таксама гаварылі, што яе гняздо засцярагае ад злых чар. Шчаслівым лічыўся і хлеў, дзе ёсць гняздо ластаўкі: гэта добра адбіваецца на скаціне. Таму вялікі грэх забіваць гэтую птушку, ужываць у ежу, разбураць гнёзды [1, с. 618 – 633].

    Гэта ж адносіцца і да бусла:

    «Аістам нельга вредіть, таму што яны могуць прынесці якую-небудзь палку ці ўгалёк і могуць спаліць дом» [ФЭАБ; Вялікая Турна Каменецкага р-на].

    «Кулы бусён зробыць гныздо на хаты, то будэ дустаток у сям’і. Разбураты гныздо бусня – вылыкі гріх, бо то вэльмэ опасно. Гавораць, шо у одный нозе ў бусня огонь, а в другуй — вуда. В удплату за рузбуранэ гнэздо можэ прынэсты гулувешку на стрэху і подпалыты хату. А шчэ гіршый гріх — забыты бусня. То тое ж самэ, шо забыты чулувіка, бо він сам пуходыць уд чулувіка» [ФЭАБ; Кустын Брэсцкага р-на].

    У загадках часта абыгрываецца вобраз бусла:

    «Стаіць над вадою, целяпае барадою» (ФЭАБ; запісана ў в. Навіцкавічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ад Тадарчук Тамары Ўладзіміраўны (1937 г.н., бел., пісьм, правасл., мясцовая)).

    «Хто ў чырвоных ботах ходзіць па балоце?» (ФЭАБ; запісана ў в. Рэчкі Івацэвіцкага раёна ад Латышэвіч Ганны Сяргееўны (2000 г.н., бел., пісьм., мясцовая)).

    Бусел — гэта асабліва шанаваная птушка, разам з салаўём, ластаўкай, голубам, па народных уяўленнях усіх славян, — «божая» птушка. 

    Згодна з легендай, якая бытуе ў беларусаў, украінцаў і палякаў, бусел паходзіць ад чалавека (апостала), якому Бог даручыў выкінуць у вадаём у мяшку гадаў, на якіх забароніў глядзець. Але ж цікаўнасць перамагла — чалавек зазірнуў у мяшок і тым выпусціў гадаў. Тады Бог ператварыў чалавека ў бусла і загадаў вылавіць усіх гадаў [1, с. 646 – 667].

    З гэтай легендай карэлююць загадкі пра бусла накшталт:

    «Ходыть по булоті, ножкы высоко пудымае, жаб шукае» (адгадка: бусэнь) (ФЭАБ; запісана ў в. Радзеж Маларыцкага раёна ад Дацык Марыны Андрэеўны (1948 г.н., пісьм., правасл., мясцовая)).

    У беларусаў, украінцаў і палякаў буслам прыпісваюцца некаторыя чалавечыя якасці. Лічыцца, напрыклад, што бусел верны, раўнівы, помслівы, у яго ногі падобныя да чалавечых, іх чырвоны колер абумоўлены тым, што ператвораны ў бусла чалавек быў у чырвоных ботах, ці Бог біў чалавека-бусла па нагах, пакуль з іх не пацякла кроў.

    З буслом, які, як верылі, прыносіць з выраю цяпло і вяртае яго назад, звязаны шматлікія веснавыя і восеньскія прыкметы, прыказкі тыпу:

    «Як прыляталі (буслы) яшчэ перад Благавешчаннем, значыць эта к ранней вясне, после Благавешчання — к позняй вясне» (ФЭАБ; запісана ў в. Тальмінавічы Ляхавіцкага раёна, Брэсцкай вобласці ад Абрамчык Вацлавы Станіславаўны (1928 г. н., пісьм., катал., мясцовая)).

    «На Спас — полэтять буські од нас» (ФЭАБ; запісана ў в. Моталь Іванаўскага раёна ад Данілевіч Вольгі Гаўрылаўны (1940 г.н., бел., пісьм., правасл., мясцовая)).

    Такім чынам, птушка з’яўляецца неад’емнай часткай славянскай міфалогіі, з чым звязана функцыянальнасць арніталагічнага вобраза ў малых жанрах фальклору.

    Літаратура

    Гура, А. В. Симолика животных в славянской народной традиции / А. В. Гура. — Москва: Индрик, 1997. — 910 с.

    Скарачэнні:

    ФЭАБ — Фальклорна-этнаграфічны архіў фальклорна-краязнаўчай лабараторыі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.

    Апублікавана ў Фальклор

    Падзяліцца Апублікаваць
Каментары:
  • Вашае імя:
  • Загаловак:
  • Тэкст паведамлення:
  • ира

    05 мая 2016

    екуца

    сссссссссссссссссссссссссссссссссссссспппппппппппппппппппппппппппппппппоооооооооооооооооооооооооооосссссссссссссссссссссссииииииииииииииииииииииииибббббббббббббббббббббббббббббббббббооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооооо.

  • авдойка

    05 мая 2016

    иаорпв

    ффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффффуууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууууу

  • даун

    05 мая 2016

    норм

    гггггггггггггггггггггггггггггггггггггггггггггггггггггг

  • Падпішыся на навіны УсеБеларусы:

    Скасаваць падпіску

    Падпісацца

Самае папулярнае

© 2011 УсеБеларусы — створаны для нас і пра нас

Iдэя i распрацоўка SATIO\БРЭНД ГОДА

Капіяванне матэрыялаў толькi з пісьмовага дазволу

УНП 190438641

Разработка сайта —