• 03 красавіка 2014 Іна Рыкуніна

    Фестываль OPEN 2014: Апублікаваны склад міжнароднага журы

    Некалькі дзён таму стала вядома, хто ў гэтым годзе ўвайшоў у склад журы Міжнароднага фестывалю тэрытарыяльнага маркетынгу і брэндынгу OPEN.


    Працы ўдзельнікаў будуць ацэньваць лепшыя прафесіяналы з Беларусі і краін бліжняга ці дальняга замежжа.

    Іспанію будуць прадстаўляць Хуан Карлас Белозза і Ганзала Вілар.

    Хуан Карлас Белозза— дырэктар па развіццю вядучага іспанскага агенцтва, якое працуе ў галіне тэрытарыяльнага маркетынга, — Future Places. Белозза з’яўляецца кансультантам брэнду Барселоны і членам камітэту брэнду Каталоніі.

    Член международного жюри

    Ганзала Вілар— партнёр і дырэктар па глабальнай стратэгіі кампаніі Bloom Consulting (Мадрыд), у якой ён займаецца развіццём стратэгій для большасці праектаў краінавага брэндынга і вызначэннем плыняў прамых замежных інвестыцый і  турыстычных стратэгій у розных краінах сусвету.

    З Нідэрландаў на фестываль OPEN прыедзе Якка Столкер — кіруючы дырэктар Адукацыйнага трэнінгавага цэнтру Нідэрландаў (ETCN), кіруючы партнёр Еўрапейскага цэнтру развіцця кампетэнцый (ECCD), каардынатар праграм NIMA (Нідэрландскі інстытут маркетынгу) у Цэнтральнай, Усходняй Еўропе і краінах СНД (у тым ліку, Беларусі). Зараз Якка Столкер працуе над вялікім праектам: ён адчыняе новы ўніверсітэт у Нідерландах на выснове партнёрства з Германіяй.

    Фестываль OPEN наведаюць і прадстаўнікі з Расіі: Ірына Іванова, Міхаіл Губергрыц, Андрэй Стась, Васілій Дубейкоўскі і Дзмітрый Пёрышкаў.

    Васілій Дубейкоўскі — кіраўнік каманды CityBranding, якая спецыялізуецца на брэндынге гарадоў; аўтар прафесійнага блогу citybranding.ru, спікер міжнародных канферэнцый па брэндынгу тэрыторый.

    Андрэй Стась з’яўляецца кіруючым партнёрам суполкі Stas Marketing, а таксама дырэктарам НАУ «Інстытут тэрытарыяльнага Маркетынгу і Брэндынгу». Андрэй чытае лекцыі ў Вышэйшай школе дзяржаўнага адміністравання МДУ і ў Максоўскай школе эканомікі МДУ. З 2009 года ён узначальвае Назіральны Савет недзяржаўнай адукацыйнай установы «Новая інжэнерная школа». Мае вялікі вопыт выкладчыцкай дзейнасці, назапашаны ў Маскоўскай школе эканомікі, Вышэйшай школе дзяржаўнага адміністравання МДУ, Вышэйшай школе маркетынгу і развіцця бізнэсу.

    Міхаіл Губергрыц — заснавальнік і творчы дырэктар дызайн-студыі LINIIі нэймінгавага агенцтва LEXICA naming. Куратар і вядучы выкладчык факультэту «Айдэнтыка» Маскоўскай акадэміі камунікацыі. Міхаіл можа пахваліцца вялікай колькасцю прафесійных узнагарод. Напрыклад, ён з’яўляецца ўладальнікам Гран-пры і залатога медалю ў намінацыі «Распрацоўка брэнду горада» за брэнд горада Кіраваград (Украіна). Ён заняў 3-е месца ў намінацыі «Лагатып, фірменны стыль» за фірменны стыль горада Траян (Балгарыя) на Міжнародным фестывалі тэрытарыяльнага маркетынгу і брэндынгу OPEN 2013. Міхаіл Губергрыц — пераможца і двойчы сярэбраны прызёр Маскоўскага студэнцкага фестывалю рэкламы «Miracle»; уладальнік трох прызоў «Сярэбраны след» і прыза «Залаты след» на міжнароднай выставе-конкурсе «Знак» у Санкт-Пецярбурзе; заняў першае месца ў намінацыях «Фірменны стыль» і «Знак, лагатып» на Міжнародным фестывалі дызайну «Стрэлка» у Ніжнем Ноўгарадзе.

    Ірына Іванова— дырэктар па маркетынгу ГАА «Крэатыўна-камунікацыйнае бюро «ИдеФИКС». Член працоўнай групы па распрацоўцы канцэпцыі брэнда Яраслаўля. Эксперт стратэгічнай мэтавай каманды па распрацоўцы стратэгіі развіцця турыстскай індустрыі Яраслаўскай вобласці. Аўтар шэрагу публікацый па пытаннях маркетынгу і брэндынгу тэрыторый.

    Дзмітрый Пёрышкаў— крэатыўны дырэктар і саўладальнік брэндынгавай кампаніі DDVB(Direct Design Visual Branding). Дзмітрый валодае прафесійным стажам у галіне брэндынгу — больш за 20 гадоў. Ушанаваны шэрагам узнагарод  на прэстыжных міжнародных фестывалях рэкламы і прафесійных дызайнерскіх конкурсах.

    Беларусь у якасці членаў журы прадставяць наступныя высокакласныя спецыялісты ў сваіх сферах:

    Валерыя Кліцунова з’яўляецца старшынёй кіравання Беларускага грамадскага аб’яднання «Адпачынак у весцы», у склад якога ўваходзіць больш за 600 жыхароў аграгарадкоў і весак. У 2009 годзе была ушанавана ўзнагародай «Чалавек года» ў намінацыі «Лепшая рэаліцацыя бізнэс-ідэі». З’яўляецца ўладальнікам дыплому Каралеўскага інстытуту маркетынгу (Велікабрытанія). З 2014 года  — запрошаны прафесар Мічыганскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У Беларусі Валерыя займае пасаду дацэнта кафедры міжнароднага турызму БДУ.

    Вольга Кашкан — крэатыўны дырэктар брэндынгавай кампаніі Fabula, кіраўнік агенцтва Naming.by. Вольга — першы ў Беларусі дыпламаваны спецыяліст па нэймінгу (Mosсow, Wordshop BBDO).

    Сяргей Дзюкараў — дырэктар аднаго з найбольш паспяховых праектаў у сферы экаагратурызму «Музейны комплекс гісторыі традыцыйных тэхналогій і рамёстваў «Дудуткі» з сакавіка 2011 года.

    Дзмітрый Мірончык — начальнік упраўлення інфармацыі, прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

    Наталля Грамадскіх — дырэктар кансалтынгавай кампаніі IPR Belarus, практык у сферы карпаратыўных камунікацый і PR з 2001 года. Член журы міжнародных конкурсаў The Baltic PR Awards (Латвія, 2012), PRAVDA Awards(Украіна, 2010), PR Formos (Літва, 2008), «PR-кветка» (Беларусь, 2005-2014).

    Нарэшце, на Міжнародны фестываль тэрытарыяльнага маркетынгу і брэндынгу OPEN прыедзе прадстаўнік адразу трох краін — Латвіі, Расіі і Беларусі.

    Грыгорый Памяранцаў, паходзячы з Беларусі, паспеў папрацаваць у розных праектах розных краін. У складзе каманды Грыгорый стаў аўтарам папулярнага праекту LIVE RIGA  — рыжскага бюро развіцця турызму. Больш за 15 гадоў ён прысвяціў кіраванню і развіццю латвійскай нацыянальнай авіякампаніі AIR BALTIC. Зараз Грыгорый з’яўляецца старшыней кіравання Рыжскага бюро па развіццю турызму LIVE RIGA, членам савета Клубу прадпрымальнікаў «Рыжская Марка». Акрамя таго, ён займае пасаду камерцыйнага дырэктара Міжнароднага аэрапорта Навасібірск (Расія).

    Зарэгістравацца і падаць праект для ўдзелу ў конкурснай праграме OPEN your world у межах Міжнароднага фестывалю тэрытарыяльнага маркетынгу  і  брэндынгу  OPEN магчыма ўжо зараз, дастаткова перайсці па спасылцы.

    Фестываль OPEN пройдзе 19-21 чэрвеня ў Мінску, у «Прэзідэнт-Атэлі». З праграмай фестывалю вы можаце пазнаеміцца тут.

    Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да кіраўніка фестывалю OPEN — Елены Новікавай:

    Тэл.\факс: (017) 321 22 90 (91)

    Маб.: (029) 115 97 76,  (029) 862 89 94 

    e-mail: open@satio.by

    Падрабязнасці на сайце http://festopen.com/ .

    Апублікавана ў Культура, мастацтва

    Падзяліцца Апублікаваць
Каментары:
  • Вашае імя:
  • Загаловак:
  • Тэкст паведамлення:
  • Падпішыся на навіны УсеБеларусы:

    Скасаваць падпіску

    Падпісацца

Самае папулярнае

© 2011 УсеБеларусы — створаны для нас і пра нас

Iдэя i распрацоўка SATIO\БРЭНД ГОДА

Капіяванне матэрыялаў толькi з пісьмовага дазволу

УНП 190438641

Разработка сайта —