• 03 красавіка 2014 УсебелАрусы

    Часопіс «Маладосць» запрашае аўтараў Гомеля і Гомельшчыны

    Часопіс «Маладосць» плануе новы рэгіянальны нумар: верасень пройдзе для выдання пад знакам Гомеля і Гомельшчыны.


    Па-першае, на гэтай зямлі нарадзіўся (менавіта ў верасні!) і вучыўся Анатоль Грачанікаў, адзін з маладосцеўскіх галоўрэдаў. Па-другое, сёлета спаўняецца 45 гадоў знакамітаму маладосцеўскаму артыкулу «Званы ў прадонні азёр» Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

    Сёлета «Маладосць» плануе выпусціць часопісны «двухтомнік» пад назвай «Планета Палессе». Першым «томам» якраз і стане № 9 — «Гомель і Гомельшчына».

    Рэдакцыя «Маладосці» прымае ад аўтараў з Гомеля і вобласці творы прозы, паэзіі, крытыкі і публіцыстыкі ў якім заўгодна памеры і ў самых розных жанрах і манерах выканання. Працы, а таксама проста ідэі, калі яны здаюцца вам «суперскімі», высылайце, калі ласка да 1 жніўня на адрасы vdsd@tut.by і maladost@bk.ru .

    Чакаем вашых поспехаў!

    Апублікавана ў Культура, мастацтва

    Падзяліцца Апублікаваць
Каментары:
  • Вашае імя:
  • Загаловак:
  • Тэкст паведамлення:
  • Падпішыся на навіны УсеБеларусы:

    Скасаваць падпіску

    Падпісацца

Самае папулярнае

© 2011 УсеБеларусы — створаны для нас і пра нас

Iдэя i распрацоўка SATIO\БРЭНД ГОДА

Капіяванне матэрыялаў толькi з пісьмовага дазволу

УНП 190438641

Разработка сайта —