• 15 верасня 2014 Іна Рыкуніна

    Палессе выводзіць «Маладосць» на міжнародны ўзровень

    Новы выпуск часопіса «Маладосць» перанясе вас у дзіўны куток нашай краіны — Гомельскае Палессе.


    У дзевятым выпуску чытачы ўбачаць нарыс-падарожжа «Брама ў Палессе», на стварэнне якога, па чутках, аўтара натхнілі «Званы ў прадоннях азёр» Уладзіміра Караткевіча. А яшчэ вы даведаецеся, як расшыфроўваецца таямнічы код ўзораў на палескіх ручніках, пазнаёміцеся з выдатнымі асобамі — выхадцамі Гомельшчыны. Зразумела, рэдакцыя парадуе вас новымі творамі аўтараў Палесся. Вы не толькі ўспомніце ўжо знаёмых вам паэтаў і пісьменнікаў, але і пазнаёміцеся з новымі літаратурнымі талентамі.

    Але ж Палессе — гэта не толькі Беларусь? Дакладна, гэта яшчэ і наша суседка — Украіна. Для тых, хто больш хоча даведацца пра Украінскае Палессе, рэдакцыя прапануе рубрыку «УКРАÏНЬСКИЙ ЗОШИТ». Вось так лёгка і амаль незаўважна часопіс «Маладосць» выходзіць на міжнародны ўзровень.

    Часопіс Маладосць

    Апублікавана ў Культура, мастацтва

    Падзяліцца Апублікаваць
Каментары:
  • Вашае імя:
  • Загаловак:
  • Тэкст паведамлення:
  • Падпішыся на навіны УсеБеларусы:

    Скасаваць падпіску

    Падпісацца

Самае папулярнае

© 2011 УсеБеларусы — створаны для нас і пра нас

Iдэя i распрацоўка SATIO\БРЭНД ГОДА

Капіяванне матэрыялаў толькi з пісьмовага дазволу

УНП 190438641

Разработка сайта —