• 07 студзеня 2015 Усе БелАрусы

    Як SATIO сяброў віншавала

    1

    Дзед Мароз і Снягурка з кампаніі SATIO апрануліся ў льняныя касцюмы з беларускай вышыўкай ад майстэрні elen-carot.by і вырашылі павіншаваць сваіх сяброў і партнёраў з зімовымі святамі!


    За адзін кароткі дзень мы паспелі павіншаваць нашых пастаянных сяброў і партнёраў і ўдзельнікаў Прафесійнага конкурсу БРЭНД ГОДА.

    Як гэта было, глядзіце ў нашай фотасправаздачы.

    З самай раніцы мы наведаліся ў кампанію Coca-Cola, дзе нас сустрэў першы намеснік генеральнага дырэктара Андрэй Рашчупкін.

    Нам былі вельмі рады ў кампаніі Webcom Media.

    Іван Садоўскі — дырэктар СЗАТ «Яліна» — вельмі здзівіўся і ўзрадаваўся жывому Дзеду Марозу і Снягурцы ў сябе ў гасцях.

    Супрацоўніцы «Яліны» не хацелі адпускаць нашых беларускіх Дзеда Мароза і Снягурку.

    Кіраўніцтва гатэля «Пекін» было радае знаёмству з мясцовымі навагоднімі традыцыямі.

    Ва ўтульным офісе кампаніі Fabula Branding.

    У гасцях у кампаніі Artox Media.

    Першы намеснік дырэктара МТС Яўген Бранцаў у адказ падарыў Дзеду Марозу і Снягурцы па парасону.

     

    У кампаніі Itransition нас сустрэў намеснік генеральнага дырэктара па камунікацыі Мікалай Астрэйка.

    А тут наш дырэктар, дакладней, Дзядуля Мароз, проста вырашыў адпачыць ля каміна.

    Мы сталі шчасліўчыкамі, якія ўжо пабывалі ў новым офісе TUT.BY у гасцях у Юрыя Зісера і Аляксандра Чэкана.

    Апошняй у гэты дзень мы наведалі кампанію Game Stream — распрацоўніка гульні World Of Tanks.

    За адзін кароткі дзень мы не паспелі наведаць усіх, хто нам дарог і каго мы любім. Таму не хвалюйцеся, сябры, у наступным годзе Дзед Мароз і Снягурка ў вышыванках могуць заехаць менавіта да вас.

                             

    Група кампаній SATIO віншуе ўсіх са святам Божага Нараджэння і Новым Годам!

    Апублікавана ў Культура, мастацтва

    Падзяліцца Апублікаваць
Каментары:
  • Вашае імя:
  • Загаловак:
  • Тэкст паведамлення:
  • Васiль

    12 студзеня 2015

    Цудоўны Дзед Мароз!

    Цудоўны Дзед Мароз!

  • Падпішыся на навіны УсеБеларусы:

    Скасаваць падпіску

    Падпісацца

Самае папулярнае

© 2011 УсеБеларусы — створаны для нас і пра нас

Iдэя i распрацоўка SATIO\БРЭНД ГОДА

Капіяванне матэрыялаў толькi з пісьмовага дазволу

УНП 190438641

Разработка сайта —