• 27 верасня 2014 Жанна Гурына

    Незвычайная троіца

    1

    У кожнай вёсцы ёсць такія людзі, не ведаць якіх нельга: яны – знакамітасць, тое адметнае, што адрознівае адну вёску ад другой.

     


     

    Знакамітасцю маёй вёскі з’яўляецца бабуля Лёня. Ведаюць яе ўсе: і малыя, і старыя, і юнакі, і дзяўчаты. О, баба Лёня! Што яна толькі не ўмее, чаго толькі не ведае! Яе рухомую постаць можна ўбачыць у агародзе за плугам, роснай раніцай з касою на лузе, доўгімі зімовымі вечарамі за кроснамі альбо вышыўкай, а ўлетку спаткаць яе можна толькі ў лесе: вельмі баба Лёня любіць збіраць грыбы і ягады, ведае такія мясціны, дзе нават і звер не ступаў. Таму, калі хтосьці пачынае хваліць бабулю, яна ніколі не ганарыцца, а адказвае так: «Я карова, я і бык, я і баба і мужык». Гэтую прымаўку баба Лёня выкарыстоўвае на ўсе выпадкі жыцця, напэўна, таму што яна поўнасцю характарызуе бабулю.


    Адметнай рысай бабы Лёні з’яўляецца міласэрнасць, прычым выражаецца яна ў адносінах да ўсяго жывога. У яе двары можна сустрэць самых розных жывёл — гэта і котка з перабінтованай лапай, і адкормлены сабака ў будцы (якога яна калісьці знайша ў лесе), і куры (кожная з якіх мае сваё імя), і свіне.

    Але з асаблівым пачуццём яна адносіцца да ровара «Дамкі». Гэта падарунак яе дзяцей, яе транспарт.

    Ужо нельга ўявіць бабу Лёню без ровара: яна і ў магазін з ім, і ў лес, і на свята любое. За апошні час дадаткам да гэтага дуэта — бабуля Лёня і «Дамка» — стаў сабака Тузік. Сабака вельмі прывязаўся да хазяйкі, ведаў нават, што і калі купляе бабуля і які смачны кавалачак яму дастанецца.


    Але адзін выпадак парушыў гэту ідылію. Аднойчы вярталася баба Лёня і яе Тузік з грыбнога палявання. На крутым павароце з лесу стаяў шыкоўны джып з гарадскімі нумарамі. Вадзіцель, убачыўшы нашу троіцу, гучна засігналіў. Тузік ад нечаканасці і страху пачаў шукаць паратунку: скочыў на грудзі да бабы Лёні. А яна ж за рулём сваёй «Дамкі»! І бабуля, і ровар, і Тузік з грукатам, стогнам і піскам рухнулі на зямлю. І панесліся эхам па ўсяму лесу «цудоўныя» народныя бабулены слоўцы. Тузік, адскочыўшы крыху ўбок, здзіўлена паглядаў на гаспадыню і не разумей яе слоў, але адчуваў у адносінах да сябе нейкую несправядлівасць. А баба Лёня не звяртала на яго ўвагі, аглядала сваю «Дамку»:  правярала руль, колы, ланцуг, полай курткі абцірала ровар, увесь час прыгаворваючы моцныя слоўцы.


    Усю гэтую маляўнічую карціну назірала не толькі я, але і вадзіцель шыкоўнага аўтамабіля, гучны смех якога эхам разносіўся па лесе. Але ці было з чаго смяяцца?..

    Я дапамагла бабе Лёні падняцца, супакоіла яе. І Тузік супакоіўся, зразумеў, што ўсё абыйшлося. Бабуля асцярожна падняла сваю «Дамку», яшчэ раз пільна агледзіла яе – засталася задаволенай, падзякавала мне і папрасіла прабачэння ў Бога за моцныя слоўцы (бо гэта грэх). У рэшце рэшт гармонія была наладжана і наша троіца рушыла дамоў.

    Апублікавана ў Тутэйшыя

    Падзяліцца Апублікаваць
Каментары:
  • Вашае імя:
  • Загаловак:
  • Тэкст паведамлення:
  • x

    20 кастрычніка 2015

    жудь

    нам не интересно про вашу деду лёню

  • Падпішыся на навіны УсеБеларусы:

    Скасаваць падпіску

    Падпісацца

Самае папулярнае

© 2011 УсеБеларусы — створаны для нас і пра нас

Iдэя i распрацоўка SATIO\БРЭНД ГОДА

Капіяванне матэрыялаў толькi з пісьмовага дазволу

УНП 190438641

Разработка сайта —