• 27 лютага 2014 Лёля Гронская

    Адметнасць вясельнага абрада ў вёсцы Нехалсты

    1

    Пра адметнасці вяселля ў вёсцы Нехалсты мне паведаміла  Ніна Міхайлаўна, для якой тая з’яўляецца радзімай.

    Першы этап — перадвясельны, у які ўваходзіць абрад сватання.

    Сватанне — адзін з важнейшых абрадаў перадвясельнага этапа. Здаралася так, што сватанне пераўтваралася ў запоіны, пасля якіх яшчэ і наладжваліся заручыны. Ніна Міхайлаўна паведаміла, што яна сама была ў ліку сватоў. Калі прыходзілі да бацькоў маладой, то гаварылі: «У нас, вот, есть купец-молодец, а в вашем доме краса-девица».

    У сваты хадзілі з сваёй водкай: бралі чатыры бутэлькі і ставілі па вуглах стала. Таксама пяклі пірог, які быў упрыгожаны кветкамі, бралі з сабой каўбасу. Сваты прыносілі ручнік, які абменьвалі з ручніком бацькоў нявесты ў знак згоды на вяселле. Калі ў сватах быў мужчына, то гэтым ручніком абвязвалі яго. У ручніку сват быў і на вяселлі. Сватанне звычайна адбывалася вечарам. Перад вяселлем дарогу да дома нявесты ўсцілалі саломай.

    Беларускае вяселле

    На пярэдадні вяселля адбываўся дзявочы вечар. Прыходзілі сяброўкі нявесты, якія плялі вяночкі са шпарагуса і вязалі ленты ўсім, хто прыходзіў: і жанчынам, і мужчынам. Жанатым цаплялі на правы бок, а нежанатым — на левы.

    Адным з самых важных абрадаў вяселля быў каравайны абрад. У сваім апісанні вясельнага абраду Ніна Міхайлаўна адзначыла, што каравайніцы, жанчыны каля 40 гадоў, якія абавязкова былі замужнія ў белых кофтах, чорных спадніцах і ў белых хустках, прыходзілі ў пятніцу, прыносілі з сабой усё, што патрэбна для караваю. Каравай звычайна выносіў дружок жаніха. Калі вызывалі да караваю нявесту, то прыгаворвалі: «О, идёт какая красавица, купчиха. Она богатая, у ней кладовая полная добра. У ней замки и машин много».

    Беларускае вяселле

    Другі этап вяселля — уласнавясельны.

    Ён адзначаўся звычайна ў два этапа. Пасля вянчання маладыя вярталіся ў хату нявесты, дзе іх сустракалі бацькі, якія давалі ім выпіць мёду і гарэлкі. Таксама абсыпалі іх кветкамі.

    Калі госці разыходзіліся, то ім абавязкова давалі што-небудзь са стала з сабой. Пасля таго, як сустрэлі жаніха і нявесту, садзілі іх за стол у чырвоны вугал.

    На другі дзень вяселля праводзілі розныя гульні:

    «На второй день там вже всё: пели, ели, одевались цыгани. Брали другую невесту, одевали всякое на неё, всякую одежду и капелюш, и всякую такую ерунду делали для них. Мужики были… Накидают такие, как попоны, такие плахты один и другой, а третий на них садился, едет на конях, въезжает на этих двух, и говорит: «Кони хотят пить, кони хотят есть». Ну, и им дают. И выпить дают, и всё. И потом кони уезжают. Ну, у этих мнимых цыган и дитё уже было. «Вот видите, вот, вже мы ночь переспали и вот вже в нас ребёночек есть. И на ребёночка мы собираем, и на пелёночки». Невесту делали из тюли старой, может и из новой».

    Беларускае вяселле

    Таксама традыцыйна ў нявесты павінен быў быць пасаг:

    «Ну, раньше-то были тканые, всё с тканой, своей работы. Вышитые должно быть все эти полотенца. Она должна давать сватам. И много чтоб она наткала плахты, «диваны» сейчас называют. Подушки, шоб были хорошие. Вот это-то всё приданое».

    Карцінкі з інтэрнэт-крыніц

    Апублікавана ў Вытокі

    Падзяліцца Апублікаваць
Каментары:
  • Вашае імя:
  • Загаловак:
  • Тэкст паведамлення:
  • Антон Піліпчык

    24 лістапада 2014

    Пра Беларусь, вершы

    БЕЛАРУСІ

    З першым,
    лагодным
    матуліным словам,
    з цяплом і пяшчотай
    мазолістых рук,
    з зыркім, жаданым
    сонцам вясновым,
    з песняй,
    што ў высі
    выводзіць жаўрук,
    з гоманам родных
    палёў і разлогаў,
    з плёскатам ціхім
    сінеючых рэк
    ты ў маё сэрца
    ўвайшла назаўсёды
    любай
    і самай
    найлепшай навек!

    БЕЛАРУСЬ МАЯ…
    Захапляе-заварожвае
    Пушчаў, рэк, азёр зямля…
    Ах, якая ты прыгожая,
    Беларусь мая!
    Між Літвою, Украінаю…
    Для ўсіх нацый ты — свая…
    Ах, якая ты гасцінная,
    Беларусь мая!
    Дыхту ўсім давала ворагам —
    Зблізку пёрлі ці здаля…
    Ты адвеку непакорная,
    Беларусь мая!
    Сваё месца між народамі
    ты пачэсна заняла…
    Сёння — вольная, свабодная
    Беларусь мая!
    Песня ў садзе салаўіная…
    Не стрымаць мне пачуцця…
    Ты да болю сэрцу мілая,
    Беларусь мая!

    ***
    Зноў вясна ў любай сэрцу майму Беларусі!..
    Над раллёй — срэбны спеў жаўрукоў…
    Прагна п’ю я бярозавік і не нап’юся,
    Бы ў маленстве пяшчоты з матуліныных слоў…

    Як ні ў радасці дзячыць высокаму сонцу? –
    Зарунелі жыты ад яго цеплыні…
    Рассыпаюцца кветкі па роднай старонцы,
    Май навокал стазвонна звініць…










  • Падпішыся на навіны УсеБеларусы:

    Скасаваць падпіску

    Падпісацца

Самае папулярнае

© 2011 УсеБеларусы — створаны для нас і пра нас

Iдэя i распрацоўка SATIO\БРЭНД ГОДА

Капіяванне матэрыялаў толькi з пісьмовага дазволу

УНП 190438641

Разработка сайта —