• 16 верасня 2014 Жанна Гурына

    Наша літара «Ў»

    1

    Не ведаю, праўда гэта ці не, але кажуць, што сон — гэта палёт чалавечай душы і фантазіі. Калі так, то мая душа, атрымоўваецца, вельмі патрыятычная і з асаблівым пачуццём павагі да беларускай мовы. Тлумачу чаму.


    Напярэдадні дня роднай мовы сніцца мне такі сон. Быццам я апынулася на пасяджэнні Рады славянскіх моў, у прыватнасці рускай, беларускай і ўкраінскай. На пасяджэнні прысутнічалі прадстаўнікі ад кожнай мовы: ад украінскай — гэта былі дзве літары «Ї», «I», ад рускай — літара «Щ» і ад нашай мовы — літара «Ў». Гаворка ішла аб адметнасцях кажнай з моў. Я доўга назірала за тым, як прадстаўнікі ўкраінскай і рускай моў паведамлялі пра сябе і свой уклад у развіццё роднай мовы, але не магла дачакацца выступу нашага прадстаўніка.

    Калі нарэшце дайшла чарга да характарыстыкі «Ў», то, хачу адзначыць, я даведалася вельмі шмат цікавага. «Ў» — гэта сапраўды ўнікальная па сваёй прыродзе літара, якой няма аналагаў у іншых славянскіх мовах. Гэта, я б сказала, Індывідум, які па праву належыць нашай нацыянальнай мове.

    Ў

    Упершыню ў сучаснай беларускай мове літара «Ў» з’явілася ў канцы XIX стагоддзя, у лацінкавай форме — «ŭ». Яна ўжытая ў кракаўскім выданні Францішка Багушэвіча «Дудка беларуская» у 1891 году. А перад Багушавічам яе выкарыстоўвалі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Ян Чачот. Мы знаходзім гэтую літару ў вершаванай брашуры Яна Чачота «Да мілых мужыкоў», якая была выдадзена ў 1846 годзе, але ў гэтым выданні літара «Ў» выглядала як « з рыскай — «ú». І толькі ўжо ў Багушэвіча яна набывае выгляд «ŭ».

    Пазней з лацінкі гэтая літара патрапіла ў беларускую кірыліцу. Літара «Ў» прысутнічае і ў пасмяротным выданні Янкі Лучыны «Вязанка» (1903). Атрымоўваецца, што да 1907 году літара «Ў» пачала ўжывацца ў беларускай кірыліцы больш-менш паслядоўна.

    На пасяджэнні Рады літара «Ў» таксама нагадала, дзе і калі яна ўжываецца. Напрыклад, пасля галосных: пайсці ў лес; увайсці ў хату. Літара «Ў» можа знаходзіцца на пачатку, у сярэдзіне і ў канцы слова: праўда, воўк, доўга, iшоў, быў, на ўлонні. Гук [ў] пішацца і вымаўляецца замест гуку [в] пасля галосных перад зычнымі: галава — галоўка. У адпаведных выпадках у гук [ў] пераходзіць таксама гук [л]: казала — казаў. Літара «Ў» не ўтварае самастойнага складу, таму і завецца — «У нескладовае» (часам «У кароткае»).

    Цікавым, як мне падалося, з’ўляецца той факт, што ў Полацку ў 2003 годзе быў устаноўлены помнік нашай унікальнай літары «Ў». Гэта яшчэ адно падцверджанне тога, што беларускі народ ушаноўвае не толькі гісторыю сваёй радзімы, але і гісторыю свёй мовы.

    Помнік літаре ў

    У маім неверагодным сне было вельмі шмат цікавага і пазнавальнага, але асабліва мне запомніліся словы  «Ў» напрыканцы свайго выступу: «Мне прыемна ўсведамляць, што мой народ карыстаецца мною, тым больш, памятае гісторыю мойго паходжання і ўшаноўвае памяць аб ёй, што прадстаўлена ў выглядзе помніка ў Полацку. За гэта хочацца сказаць велiкі дзякуй, і, напэўна, пажадаць, каб людзі не лічылі мяне літарай-паразітам, а наадварот, як мага часцей выкарыстоўвалі ў сваім маўленні».

    Прачнуўшыся раніцаю, я, згадаўшы гэтыя шчырыя словы, зразумела, што мы, беларусы, валодаем сапраўдным скарбам. Літара «Ў» — адметнасць нашага алфавіту, нашай мовы, якую мы не павінны з часам згубіць. Я лічу, менавіта дзякуючы літары «Ў» наша мова самая цудоўная, напеўная, няўтратная і неўміручая.

    Апублікавана ў Вытокі

    Падзяліцца Апублікаваць
Каментары:
  • Вашае імя:
  • Загаловак:
  • Тэкст паведамлення:
  • nikas3

    02 сакавіка 2016

    Наша літара "Ў"

    Самая беларуская літара Ў нашым алфавіце - цудоЎна!

  • Падпішыся на навіны УсеБеларусы:

    Скасаваць падпіску

    Падпісацца

Самае папулярнае

© 2011 УсеБеларусы — створаны для нас і пра нас

Iдэя i распрацоўка SATIO\БРЭНД ГОДА

Капіяванне матэрыялаў толькi з пісьмовага дазволу

УНП 190438641

Разработка сайта —